«Хуткая энергетычная дапамога» ратуе правядзенне спаборніцтваў па плаванні і ўцяпляе арбітальную станцыю!

«Хуткая энергетычная дапамога» ратуе правядзенне спаборніцтваў па плаванні і ўцяпляе арбітальную станцыю!

Выйшаў у свет другі нумар кніжкі-размалёўкі праекта «Энергаэфектыўнасць ў школах» пра прыгоды «Хуткай энергетычнай дапамогі». На гэты раз маляваныя прыгоды зроблены па матывах двух відэаролікаў: «Басейн і сонечны калектар» і «Прыгоды ў космасе», якія распавядаюць аб карысці сонечных калектараў, сучасных матэрыялах для ўцяплення сцен і даху, а таксама энергаэфектыўных вокнах.

Як заўсёды, першымі новы выпуск кніжкі-размалёўкі атрымаюць юныя выхаванцы ДУА «Яслі-сад № 6 г.Ашмяны» і ДУА «Яслі-сад № 45 г. Гродна». Дадзеныя ўстановы адукацыі з’яўляюцца пілотнымі аб’ектамі праекта «Энергаэфектыўнасць ў школах».

Электронную версію размалёўкі можна спампаваць тут

Posted in Акции and tagged .